Проста і пра простае пішу…
***
Проста і пра простае пішу.
На складанае няма натхнення.
Не цікавяць тлум мяне і шум
І не вызываюць захаплення.
Часам дзень, як бесканечны сон,
А жыццё – кароткае імгненне:
Сёння, як пупышка, як бутон,
Заўтра – беспрасветнае зацьменне.
Прысвячаюць Пушкіну радкі,
Зачапіцца каб за лёс складаны.
Я пішу пра вербы ля ракі,
Пра дажджы і першыя туманы.
І няхай не параўнаюць лёс
З лёсам рыфм, дзе ўсё незразумела.
Я пішу пра весні сум бяроз
І пра вішні – у адзенні белым.
Проста і пра простае пішу.
Слаўлю мой народ і слаўлю працу,
Хлебароба шчодрую душу,
А не балаганшчыка-паяца.
18. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Проста і пра простае пішу…'
Елена Лобкович
15.05.2026 - 07:55Дзе проста,там сто Анёлаў!
Гэта і сапраўды так.
Юрый,у Вас самабытны талент,
бо нават па назве твора адразу
зразумела,што менавіта Вы
яго аўтар.Дзякуй!Пішыце!!! :-)🤗
Юрий Боровицкий
15.05.2026 - 08:35Дзякуй, Алена! Буду ведаць зараз пра талент.