Празрыстае летняе ранне…
***
Празрыстае летняе ранне
Прыйшло на святую зямлю.
Бяздонную сінь, як каханне,
Я вуснамі прагна лаўлю
І слухаю шчэбет птушыны,
І свіст залаты салаўя,
Любуюся цветам каліны,
Табою, Радзіма мая.
Над лесам зноў кружыцца бусел,
Павольна вяслуе крылом.
Над лёсам маёй Беларусі
Блакітнае неба кругом.
А ветрык гайдае каліны
І гне ля дарог мурагі.
О, белыя вежы Айчыны,
Мой песенны край дарагі!
Чужыя не трэба мне далі,
Не стану на іх варажыць.
І хоць бы мяне й крыжавалі,
Хачу ў Беларусі я жыць!
05. 07. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Празрыстае летняе ранне…'
Татьяна Богданович
06.07.2026 - 17:43Цудоўны верш, дзякуй!
Юрий Боровицкий
06.07.2026 - 20:27Дзякуй, Багдановіч! Дзякуй, Таццяна!