Прамаўчы пра стоеныя слёзы…

Your page rank:

***
Прамаўчы пра стоеныя слёзы
Анямелай соннае глушы.
Паглядзі, як сыпле снег на лозы
Неба лістападаўскай душы.

Шэрань неба вечнасцю здаецца,
Як здаецца вечнай Беларусь.
Белым снегам сыпле і ліецца,
Нібы б’ецца Беларусі пульс.

Так рытмічна і павольна б’ецца…
Дзякуй Богу, мне не перажыць
Беларусь, што вечнасцю здаецца
І якую мне не разлюбіць.

19. 11. 2025 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай