Прададзены дом
Наш дом мяне не пазнае
Не хоча дзверы адчыняць.
На вокнах шыбы дзе нідзе
Не шчыра на мяне глядзяць.
Прададзены, як сірата
Бязродны, выкінуты прэч.
Чатыры ўсе сваіх кута
Пільна хавае ад сустрэч.
Збочвае ганак ад мяне,
Прыступкі ў ногі не кладзе.
Сцяжынкай вузкай па траве
У іншы бок хутчэй вядзе.
Наш дом зусім мяне забыў,
Вітае іншых жыхароў.
А мо ён нас і не любіў,
Хіба мы прадалі б яго?
Магчыма толькі зараз ён
Жыццё зазнае весялей.
Наш дом былы – разладу плён.
Прэч ад яго іду хутчэй.
03.02.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать