Пра вайну

Ужо як два гады таму памерла мая прабабка.
Была яна за дабро дабрэйшай,
Але ў прадзеда часта ляцела тапка.

Яна гаворыла ўсім, што сілы мае шмат,
Бо кожнаю раніцай, у чатыры гадзіны,
Пасціла жывёлу ўдалечыні ад хат.

Яна нарадзіла аж чацвярых дзяцей!
Усіх прабабка старанна выхоўвала,
І нездарма, стварыла з іх людзей!

Толькі ў яе дзяцінстве заўсёды была цемра:
Нельга глядзець праз акно на немцаў,
Ад вінтовак якіх у вачах зіхацела.

Толькі матчына ласка грэла ў це зімы,
Марозныя, доўгія, цёмныя,
І тонкае пакрывала паверх дзіцячых плячыма.

Ах, як жа прабабуля любіла гарачую ваду з соллю!
А усім казала, что гэта такі суп,
Які застаўся ў памяці пад словамі:

“Дайце хоць кіпеню, мне для дачкі”.
Як жа маці яе тады абараняла…
Як загадвала заўсёды сядзець моўчкі…

Вайна – балючая рана на сэрцы.
Але праўду кажуць: пакуль жаніцца , усё загаіцца
Ды падзе ў адчыненыя дзверцы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай