Пра сённяшні дзень
Мне раніцай з экрана тэлефона
Зычліва распавёў манах будыйскі:
Для шчасця зразумець нам дастаткова,
Што сённяшні дзянёк нам самы блізкі.
Учора прамільгнула, як маланка,
І шкадаваць аб ім — пустая справа,
Бяссэнсава-праскочаная планка.
На будучыню ў нас няма ўправы.
Ні ў былым, ні ў будучыні нашай
Не можам атрымаць мы асалоду
І прыгубіць ад шчасця поўнай чашы.
Як добра растлумачыў для народу!
Не здольны штосьці мы змяніць у мінулым,
І будычыня шэрая, як цень.
Прашу я, разагнаўшы свае думы:
«Дай, Божа, сёння мне шчаслівы дзень!»
02.12.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Пра сённяшні дзень'
Татьяна Богданович
03.12.2025 - 14:41Згодна з Вамі, дзякуй за верш!
Татьяна Короленко
03.12.2025 - 16:28Калі ласка! Так, гэтыя буддыйскія манахі заўсёды маюць рацыю.