Пра лісу

(твор з цыклу “Сацыяльныя байкі”)

***
Прагандлявалася ліса
(У яе жыцці не паласа).
Пайшла ліса па грошы да залоўкі,
Што пражывала ля высокай горкі.
Была залоўка дамаю набожнай,
Прыемнай, а галоўнае – заможнай.
Лісу яна на святы запрашала,
Давер заўсёды выклікала,
І ў гэты раз залоўка шчыра
Перад лісою дзверы адчыніла,
Гарбаты ліпавай наліла.
“Як справы, мілая, як дзеці?
Навіны ёсць якія ў свеце?”-
Лісу залоўка запытала.
Ліса ў адказ у голас зарыдала:
“Бяда грукоча ў дзверы хаты,
І не магу я даць ёй рады:
Тавар узяў воўку пад пазыку,
А ад яго цяпер ні слыху і ні дыху.
Прыедзе хутка ў краму вожык з аудытам,
Слыве ён непадкупным і сярдзітым,
Таму закрыць мне трэба недастачу
І ад таго так горка плачу.
Сваю укіну я заначку,
(Даволі пухлую даляраў пачку),
Але тры сотні не хапае,
А аудыт не пачакае.
Чужых прасіць тут не з рукі.
З табой сям’я мы, сваякі.
Пазыч даляраў да зарплаты,
Каб за растрату не пайсці за краты.“
Залоўка гучна ўздыхнула,
Хвастом прыгожым варухнула:
“Мая ты мілая, вось гэта справы!
Даўно не чула я такой глыбокай драмы!
Канечне, слоў няма: у цябе гора!
Але я еду летам з дочкаю на мора,
Таму пазычыць грошай не магу.
Для падарожжа грошы берагу.
Што, як пазыку ты ў час не вернеш?
Мне падарожжа важнае адменіш!
Дарэмна, мілая, ты воўку давярала
І без аплаты штосьці адпускала.
Хай будзе гэта для цябе ўрокам.
Ліса паціху, бокам, бокам
Пайшла да выхаду з нары
І не радніцца больш з тае пары
Яна з залоўкаю сваёй,
Але не зразумела той:
Чаму ліса радніцца перастала?
Што гэтаму прычынай стала?

***

Мараль выводзіць я не буду.
Абыдземся ў гісторыі мы без прысуду.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай