Пра гора, якое не гора
Пасівеў ад гора дзядзька:
У яго ні даць, ні ўзяць
Дочка меньшая, Уладзька,
Будзе з дому ад’язджаць
Не вучыцца, не на працу,
А да мужа на зусім.
Пакідае дзеўка хату,
Каб у доме жыць чужым.
Дзядзька хмурыцца, злуецца,
Дровы коле абы-як
І жадае ўсім сэрцам:
“Хай бы зяць мой быў прымак!”
Жонка стала рукі ў бокі:
“Ашалеў ты, пень стары!
Распусціў, як баба, нюні,
Ходзіш хмуры па двары.
Дочка едзе не за мора,
А ў суседняе сяло.
Тваё гора – то не гора!
Шчасцейка да нас прыйшло.
Дзядзька з жонкаю не згодзен.
“Як жа хата без дзяцей?!
Ціха, сумна ў ёй будзе,” –
Ён маркоціцца мацней.
Жонка кажа: “ Многа гукаў
У хаце будзе. Не бядуй!
Сын вязе да нас унукаў.
Пачастункі, дзед, гатуй!”
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
08.08.2024 - 10:05Цудоўны жыццёвы верш, дзякуй!