Пра галку і дразда

(твор з цыклу “Сацыяльныя байкі”)

***
Набіваўся дрозд да галкі ў прымакі.
Гаварыў, што жыць адной ёй не з рукі:

Вечарамі не з кім пабалакаць,
У кажух няма каму паплакаць.

Заліваўся дрозд, як быццам салавей!
Наразаў кругі вакол гнязда ўсё жывей.

Галка з сумам на яго глядзела.
Прымака яна сабе браць не хацела.

Ну, навошта галцы той прымак?!
Навядзе ён у гняздзе бардак,

І карміць дразда, канечна, трэба,
І лятаць на праменад з ім у неба.

Быў бы дрозд прыгожым, імпазантным,
На худы канец экстравагантным,

Але ён стары і надта гучны.
Не, такі прымак – тавар няштучны!

Галка пер’е распушыла
І дразда за пяць хвілін адшыла.

Дрозд з тае пары на галку точыць зуб
(Ён пабыў у прымаках у соек двух):

Кажа дрозд, што галку сам,
Бартануў, як і другіх таксічных дам.

Галка ж пра дразда даўно забыла,
Пераехала, гняздо паболей звіла.

У гармоніі расслабленна жыве,
Прымакоў сабе ніякіх не бярэ.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай