Пра душу

Душа не памірае разам з целам,
Бо над душой няма ўлады старасці.
Яна ляціць далей у Сусвеце смела,
Каб дасягнуць урэшце дасканаласці.

А цела для душы — прылада толькі.
Як будзе шчыра слухаць гаспадыню,
То атрымае шчасця свайго дольку,
Як ад уладара яго рабыня.

Бо калі душу слухаецца цела
І не пярэчыць словам ёй ці справай,
То можа чалавек адзначыць смела,
Шчаслівы ён, хоць, можа, і не правы.

Калі ж наадварот, не слухаць душу,
А чуць людзей, што любяць павучаць,
То не пабачыць, нібы свае вушы,
У жыцці вам шчасця, як ні пазіраць.

Я думаю: «Дзе ж ходзяць тыя людзі,
Што маюць дасканалую душу?»
Сустрэць іх у жыцці нялёгка будзе,
Як здарыцца — паэму напішу.

Здагадка мне ідзе аднекуль зверху:
Не ўбачыш ні ў жыцці і ні ў кіно,
Яны ў нябёсах, у вышніх тых паверхах,
З ікон яны глядзяць на нас даўно.

Жыві і не разумнічай, паэтка,
Складаецца з маленькіх крокаў шлях
З абставінамі тымі, што нярэдка
Вядуць да дасканаласці ў вяках.
02.06.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай