Помню, як тата прынёс два кашы…

***
Помню, як тата прынёс два кашы,
Поўныя восеньскай белай імжы:
“Можа, Таццяна, вазьмі пасушы…
Хоць стараватыя, ды не стрымаўся.
Глянь, які грыб ля дарогі папаўся!”

Помню, як мама даіла кароўку
І за грыбы тыя бралася лоўка:
Нешта сушыла, а нешта варыла
На керагазе, як іх перамыла…

Поўныя восеньскай белай імжы,
Тата і мама заўсёды ў душы…
Зараз хаджу па грыбы я таксама,
Толькі не сушыць, не варыць іх мама.

Ў лес, калі сеецца восень імжой,
Тата ніколі не возьме з сабой…
Помню я кропелькі белай імжы,
Татавы вочы, грыбоў два кашы…

04. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай