Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

У жытнім полі васількі
Як кроплі неба расцякліся,
Рамонкаў белых ручаі
З калоссем наліўным спляліся.

Звініць над полем карагод,
Спяваюць птушкі песні лета,
А шчодрая зямля што год
Ласкавым сонейкам сагрэта.

Блакіт Радзімы дарагой
Шуміць, калыша мора жыта!
І золатам яе хлябоў
Уся Беларусь мая пакрыта!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *