Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Подых навальніцы

Your page rank:

Рамонкі, васількі ды люцікі ўсе дружна быццам бы ўсхваляваліся,
Закалыхаліся вакол палеў бясконцых шумлівыя гаваркія лясы,
Ды птушкі, падхапіўшы гоман, раптам, мне здаецца, замітусіліся,
На розныя лад, спяшаючыся к дому, клічуць звонкія галасы,

У небе сонейка марудліва і разгублена апошні раз ліхтарыць,
Ды хмарка, быццам ў хованкі, гуляе, сама нібыта па сябе,
Бо неяк вочы дзесьці заплюшчыць і адразу адкрывае,
Маланкаю ў момант блісне і пагрозы поглядам хавае прэч свае,

Наогул неба паступова кофту шэрую накінула на плечы,
Замо́ўклі гукі, фарбаў колеры шматлікіх занадта паплылі,
Спалохаўся ўвесь свет, хаваючы каго заспела дзе сустрэча,
Ўспалахі, часам моцны грукат непакояць усіх, як некалі,

Звярнуўшыся, як кат лянівы, туды-сюды тузаючы павольна,
І недзе ўжо ляснула дажджом, услаўшы шэрымі палосамі палі,
Імкліва ды з задавальненнем хмара праглынула наваколле,
Адмываючы астатні свет, паліваючы каўшом з нябёс і да зямлі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *