Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мой першы зуб пачаў ківацца.
Хай пасядзеў бы ён яшчэ.
І як я буду ўсміхацца?
Цукеркі грызці? Запячэ…

-Нічога страшнага не будзе,-
Мне кажа вельмі добры ўрач.
Я хоць упэўнены ў цудзе,
Але баюся зубы рваць.

Матуля баіць мне пра фею,
Што прыйдзе ноччу да мяне,
Цярпець, чакаць я не умею,
Цяпер балюча, а не ў сне.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *