Першы снег ляжыць на дахах…

Your page rank:

***
Першы снег ляжыць на дахах
І не хоча раставаць.
Аграмадным белым птахам
Распасцёрся снег на даху,
Снегу хочацца ляжаць.
А зіма? Зіма там недзе
Ціха крочыць у наш край.
З дахаў снег ніяк не з’едзе,
Зімні ён чакае рай.
Белым птахам, белым птахам
Снег на даху ціха спіць
І зіму з яе размахам
Цэлы тыдзень ужо сніць…

29. 11. 2025 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай