Першы дзень асенні…

***
Першы дзень асенні
Распазнай душой:
Карацеюць цені,
Лісце над шашой.

Дагараюць кветкі
І цяжэе сад:
Яблычныя меткі,
Нібы зарапад.

І рабіна піша
Чырванню санет.
І такая ціша,
Нібы дрэмле свет.

Пахне сопкай бульбай
З агарода след:
З кошыкам і з кульбай
Кандыбае дзед.

Першы дзень асенні
Распазнай душой
І адкінь сумненні
Ў восені святой.

01. 09. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай