Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пажаданне да народзінаў

Your page rank:

***
Новым беларусам нарадзіўся
На Зямлі наступны чалавек.
Парастак жыцця ізноў прабіўся-
Так было і ёсць ад веку ў век.
Шэрым льном ці белым шоўкам
Маці яго будзе спавіваць.
Закалыхваць катОм ці воўкам,
Ды з любоўю ля сябе трымаць.
Берагчы, бо ён такі адзіны,
Да пары ад ўсяго хаваць.
Потым каб ў пэўную гадзіну
З лёгкім сэрцам ад сябе адняць.
Няхай чалавекам стане годным,
Шмат чакае ў жыцці прыгод,
Але толькі, хай будзе свабодным,
Ды далЕй працягне вольны род.

30.06.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *