Патрэбна нам чыстае неба…

Душою імкнуся у неба,
А сэрцам прырос да зямлі,
Дзе коласам спелага хлеба
Шумяць залатыя палі.

Дзе праца кіпіць з пазаранку
І ветры шумяць у бары,
Дзе ферма гудзе на світанку,
Да школы натоўп дзетвары.

Нас памяць вядзе да вытокаў,
Тут прашчуры ў свет адышлі.
І цешыцца радасцю вока
Парадку на роднай зямлі.

Парадак не простая звычка,
А нашай свядомасці код.
Адметнасці нашай крынічка,
Якую стварае народ.

І – просты вясковы ,,калгаснік”,
Шафёр, трактарыст, палявод.
І – фермер, працоўны ,,уласнік”,
А ў цэлым – сялянскі народ!

Народ, што абраў шлях жыццёвы,
Каб вызнаць свой лёс на сяле,
Быць носьбітам роднае мовы,
У працы мець хлеб на стале.

Каб мелі мы хлеб і да хлеба
І людзі у шчасці жылі,
Патрэбна нам чыстае неба
І праца на мірнай зямлі!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай