Паляванне на мяне

Стрэхі, стрэхі. Страхі, страхі.
Гарадскія ў цемры гмахі.
Ціха, быццам у труне.
Ноч палюе на мяне!

На замкі закрыты дзверы.
Ажываюць з ценем сцены.
Раздзірае сэрца жах,
Слабасць чую ў нагах.

Ноч гуляе ў шпіянаж:
Падбірае камуфляж,
Паўстае павольна з тлену,
Шэпча: Верыш мне? Не веру!

Тупат там і тупат тут.
Ні імгнення без пакут.
Шоргат чую за вакном:
Цемра звонку лезе ў дом.

Пульс зашкаліў. Слоў няма.
Цяжкай стала галава.
Поўня ў небе ў крыві.
Стой. Нікуды не бягі!

Ноч адыдзе, потым зноў
Цемрай лютай у вакно
Зазіраць зларадна будзе.
Паляванне ідзе па крузе!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай