Паляцелі за край журавы…
Паляцелі за край журавы маладыя,
Прыгожыя, моцныя, поўныя сіл.
Не страшныя ім цяпер далі чужыя,
Іх вецер свабод падхапіў.
Апусцела гняздо, іскры ў небе мігочуць,
Іх цягнуць нязведаныя ззяння лясоў.
Яны памяць сваю захаваць больш не хочуць,
Паляцелі, каб не чуць галасоў.
Згубілі адчай, атрымалі свабоду
І цяпер не маюць праблем.
Крылом рассякаюць і льды, і надвор’е
крычаць: Мы свой крыж панясем.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию