Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пакуль я бачу…

Пакуль я бачу гэты белы свет,
Я радуюся сонцу, хмаркам , людзям ..
Калі ўсяго вось гэтага не будзе,
Я маю свой малюсенькі сакрэт.

Сакрэт той просты: я схаваю ў сэрцы
Усмешкі і цеплыню блізкіх людзей.,
Іх погляды ў душы я захваю
І буду бачыць іх душой сваёй .

А дотык рук і галасы людскія
У маім сэрцы шчыра адгукнуцца.
Я буду думаць, помніць і тварыць,
Бо Семухі ніколі не здаюцца.

Пакуль я бачу гэты белы свет,
Я радуюся сонцу, хмаркам, людзям
І веру, што заўжды вось так і будзе,
Пакуль жыву, пакуль жыве Сусвет!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *