Вершы на беларускай мове
ВАРОЖЫЦЬ ЛЕТА
Я мару часта, бы ў дзяцiнстве,
Уранку выбегчы з расой.
Пад спеў кружыцца галасiсты,
Якi разносiцца ракой.
Адчуць як лашчыць мае ногi
Лагодна сочная трава,
Духмяны пах, як кружку грога
У дзень святы Хрыста Раства.
Забыцца ўзрост, бы птах на крылах,
Прабегчы басанож праз сад,
Каб кроў па жылах забурлiла…
Вярнуць дзяцiнства час назад.
Абняць бярозку, як сяброўку,
Якую бацька пасадзiў.
З лiсцём, што выткана па шоўку,
Прыпомнiць солад тых гадзiн.
Варожыць лета сваёй ласкай,
Вяртае ў сэрцах успамiн
У шчыры час дзiцячай казкi…
Адметных, радасных часiн!
БРУЖМЕЛЬ
Жыцёвы шлях – экзамен для душы…
Як ягад ланцужок зiяе, стракацiць:
З малiны, цi не выспеўшых бруснiц…
Бружмелю часта вабiць лазурыт.
Бывае ў хiтрых блiках прамянёў
Праз цемень, быццам дзёгаць, ды туман
Жыццё дае нам выбар меж агнёў:
Пурпур цi сiнь? П`янiць, як чад, дурман…
Бярэ ў палон хлуслiвы маскарад,
Заблытаў колер ды бружмелю смак.
Глытаем горыч, быццам мармелад,
Мана сплятае вычварны каўпак.
Душа крычыць, сцiскаецца ў кулак,
Каб вырвацца з шчамлёткаў, цемнаты.
Ды толькi шкодны чалавецтва шлак,
Як вепр, заўзята ўзняўся на дыбы.
Вялiкi дар у цемры распазнаць
Бружмелю сорт, каб не труцiць жыццё.
Не заблудзiцца ў лесе, каб паяц
Купiў за так на лжывае слаўцо…
ПРЫЗНАННЕ
Упэўнены не сон, мая любiмая,
Твой свет вачэй пралiў ялей на мае раны
Я патануў, уражаны глыбiнямi,
Бяздоннасцю i чысцiнёй зачараваны…
Сказали пра каханне губы, бархат iх,
Салодкi пацалунак – ружаў водар тонкi,
Ён на губах пялёсткам кветак веснавых –
Жаданы падарунак любай амазонкi.
Я памятаю цеплыню пяшчотных рук,
Як сагравалi мне далонi ў холад люты.
Мне кожны пальчык шчабятаў, як гаварун,
Пра мары, пра каханне, страх сардэчнай смуты…
Лагодны сэрцаў стук, паспешны, ва ўнiсон –
Спеў пра каханне быццам пошчак салаўiны.
А летуценнi ў карагод на перагон
Спявалi серэнады пад балконам мiлай.
Мой горад
На дзвух баках ракі шырокай
Стаіць наш горад сівявокі,
Тут нарадзіўся, тут і рос
І з ім звязаў далейшы лёс.
А назва у яго Масты –
Куточак роднай нам зямлі.
Дзяцінства тут прайшло, юнацтва
І памятаю песні, казкі,
Як мовіла нам іх матуля.
І разам было так утульна.
І водар кветак каля хаты .
Як працаваць вучыў нас тата.
І снега шмат, канькі і санкі,
І позірк першы закаханы,
Калі не можаш развітацца…
Тут шмат сяброў, сямья і праца.
Квітней далей і прыгажэй
Куточак спадчыны маей
Родная старонка
Родная старонка, шчодрая зямля
Край азер блакітных – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.
Шэпат траў і кветак, хлеба дзіўны смак.
Прыгажосць палеткаў – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.
Дрэў магутны гоман, песня салаўя.
Сэрцу майму любая – Беларусь мая.
Прыпеў: Наш куточак родны, самы дарагі,
І рамонак поле, а ў ім васількі.
Назаўжды з табою я звязаў свой лес,
Тут я нарадзіўся, тут сталеў і рос.
Ведзьмiны байкi ( мiстыка)
Ведзьміны байкі, яны нас загубяць,
Верыць не варта, там вечны падман.
Іхнія жарты нам мозгi задураць,
Нам ствараючы ілюзію рай.
Ведзьміны думкі жадаюць пагібель,
Там бо жыцце ўсё грахоўна для нас.
Ведзьміна зелле – яно нас каб абкурваць,
Розум губляем мы хутка падчас.
Ведзьміны рэчы, яны не для многіх,
Там жа людская бяда і сляза.
Радасць, вясёласць , для сілы нячыстай,
Гэта для бала які ёсць у зла.
Трэба нам вера, царкоўны служыцель,
Пастыр, які нам падкажа як быць.
Сілай цялеснай і больш моцны духам
Нам ведзь задужа ахову душы.
Ведзьміна зелле нас вабіць спакусай,
Трэба ўмець нам запал свой хаваць.
Малы кавалак каліны, бярозы
Зможа нам сілу, ахову даваць.
Лепш нам знайсцi ту дарогу другую,
Там дзе не правiць нi цемень, нi зло.
Вам бо не трэба , што практыку Вуду,
Каб не гублялi лёс Карты Тора.
Ведзьма напіша вершы жыццёвы,
Гора, праклёны, спакусы заўсё.
Лепш вам такую кнігу не бачыць,
Будзе спакойная ваша жыццё.
*****
читать стихи полностью...На мяне глядзіш сваімі карымі вачыма
На мяне глядзіш сваімі карымі вачыма.
І лапу мне працягваеш сваю.
Каля мяне ляжыш і цяжка дыхаеш.
Галаву скланіўшы над травой.
Сваю пухнатую ты лапу…
Працягваеш у мой бок, каб я пагладзіў…
І вочы акіянай глыбіні.
Мяне здзіўляюць кожны раз, калі заглядваю ў іх.
Сваёй сабачаю ўсмешкай.
Растопіш колкі лёд у сэрцы.
І зразумееш ты мой боль і горач.
І па-сабачы пашкадуеш ты мяне.
Няне
Я памятаю вашую усмешку.
І чуецца пяшчотны галасок.
Трымаю ў памяці дзіцячыя я звесткі.
І праматваю ў думках кінафільм.
Як зорка Венера ўзышла над Зямлёй.
Аставіўшы след свой вялікі.
– Няня, чаму ты пакінула нас?
Нам так цябе не хапае.
На душы застаўся жудасны боль.
І сэрца баліць час ад часу.
Мы ўсе будзям помніць, цябе, назаўжды.
І радасны твар твой, любімы.
Беларускія абшары
Беларускія абшары
Уся суцэльна прыгажосць.
Вабіць нас сваёй прыродай,
Зачаровая ўсё.
Па кустах між стройных соснаў
Чутны гучны гук совы.
Усе пачуюць вельмi добра.
Спеў птушыных галасоў.
А балоты наша казка,
Вочы тут не адарваць.
Міфалогіяй багацце,
Цуда розныя стаяць.
Хто жадае прыгажосцi,
Вам знайсцi звычайны лес.
Беларуская прырода,
Дорыць радасць і настрой.
Небыліцы, байкі, казкі,
Гэта люба для гасцей.
Бо прырода наша радасць,
Для прыезджых ўсіх людзей.
А цудоўныя азёры,
Вельмi моцна прыгажосць.
Чараўніцтва, гэта дзiва,
Заклiкая весь народ.
Прыгажосць лясоў, азёраў,
Гэта весь прыроды дар.
Беларуская прырода,
Гэта радасць I для нас.
Родны край, ты наш любімы
Праслаўляем мы цябе.
Лепш няма ў гэтым свеце
Для цябе і для мяне.
Вялiкi шлях
Вялiкi шлях
Зоркі ў цемры моцна зяюць,
Побач з месяцам звычайным.
I ніяк яны немаюць,
Шлях звярнуць каб не туды.
І заўсёды будзе гэта лета,
Прыгажосці маляваць.
Блакіт азер дарогу свету,
Каб нам яшчэ усё успамінаць.
Вялікі шлях у жыццевым полі,
Прайсці нам трэба каб паспець.
Зрабіць дабро маёй Радзіме,
Насчадкам ў вочы паглядзець.
НЕ ЗАБЫЦЬ.
Бяжыць, варкоча Лямнічанка
Паміж кустоў,балот.
Адсюль дзесь ліхаманка,
Дзе высіцца чарот.
Далей-кусты маліны,
Ягадка вісіць.
Хвалююць успаміны,
Тых сцежак не забыць.
Па іх я басанож
У свой ларок вясковы
Здаваць пакункі нёс
З сухой карой лазовай.
Купляў на мядзякі
Бохан духмянага хлеба.
З жытнёвай мукі
У ім была патрэба.
Тады імчаў да хаты
Шчаслівымі нагамі.
Дзе стол быў небагаты,
Дзе печ грэла начамі.
І зараз тут рачулка
Бярэ на паварот.
Ды галасоў не чутна,
Толькі шуміць чарот.
Ніхто кары лазовай,
Маліны не нясе.
Закрыт ларок вясковы,
Пустэча ў сяле.
*** (Калі вы нам чыталі нешта…)
Калі вы нам чыталі нешта,
Хадзілі блізка каля нас,
Не не, мы слухалі канешне,
Але мы слухалі не вас.
Мы слухалі, як б`ецца сэрца
У сто таноў, і голас ваш
Быў даражэй за ўсё на свеце,
Мы слухалі, але не вас.
З грудзей ірвалася на волю,
І не са зла, і не з умыслу,
Замест Ларыса Анатольеўна,
Забыўшыся пра ўсё, – Ларыса.
(Гедзімін Л.А.)
*** (Як часта я ў зімнюю ноч…)
Як часта я ў зімнюю ноч
Хадзіў ля аселіц, блукаў,
І кветкі ўзімку збіраў,
Як часта я ў зімнюю ноч.
Як хутка прайшла маладосць,
Бы ў нейкім скарочаным сне,
Як доўга ты снілася мне,
Як хутка прайшла маладосць.
Не хадзіць мне болей ля аселіц,
Кветкі ў зімку болей не збіраць,
І па шчасцю мне не сумаваць,
Не хадзіць мне болей ля аселіц…
Каханне ёсць!
Жыцце, без веры ў каханне
Шчаслівым не захоча быць,
Бо сэрцу доўгае чаканне
Не зможа шчасце засланіць.
Апошнія сабраўшы сілы,
Душа захоча з небыцця
Ляцець ў цудоуную краіну:
Краіну казак і жыцця…
Каханне ёсць, у каханні сіла,
Яно з табой на ўсё жыццё,
Жыццё каханне нарадзіла,
І толькі смерць мацней яго!
Мой бераг.
Хачу прыйсці сюды,дзе сасновы бор шуміць.
На беразе рэчкі ціха пасядзець.
Паслухаць гоман вады,што ў берагах бурліць.
На луг стракаты за рэчкай паглядзець.
Паглядзець на даль,што хаваецца за лугам,
Дзе вясною цвітуць вербы,лазнякі.
Дзе калісьці на трактары араў плугам,
Дзе калісьці песні пелі землякі.
Люблю я зямельку гэту,што спрадвеку
Потам палівае гаспадар -беларус,
Працуючы шчыра на радасць чалавеку,
Каб хлебны каравай пакласці на абрус.
І мне даражэй няма берага надзеі,
Ён для мяне на свеце за ўсё мілей,
Яго жыццё ў прошлым,будучыя надзеі
І блаславённы лёс яго людзей.
Мой край.
Поле,безкрайнее поле,
У вышыні жаўрук спявае.
Расце збажына наўкола,
І важкі колас паспявае.
Там далей лясы,азёры,
Вачыма ўсяго не акінуць.
Там прырода тчэ свае ўзоры,
Мне не забыць і не пакінуць.
Сінія васількі ў жыце,
І ліліі ў празрыстай вадзе.
Я ўпэўнен,што не кажыце,
Прыгажэй края няма нідзе.
Любы мне яго прасторы,
Свежай травы ў пракосах пах.
І ноччу ціхія ў небе зоры,
Што ў жыцці паказваюць не шлях.
З яго ніколі не скрочу,
І сваіх бацькоў я не падвяду.
Не ашукаю,не змрочу,
І пакуль жыву па ім пайду.
Буду тварыць на блага краю,
Каб ён заўжды квітнеў,як цуд.
Каханне ўнукам прывіваю
Бо іх,як і мая ,Радзіма тут.
За штурвалам.
Хаця я ў войску не служыў
І не пазнаў салдацкай кашы.
У душы заўжды салдатам быў
І працай множыў сілы нашы.
Калісьці на ваенных зборах
Я спасцігаў азы пілотаў
І на вучэбных самалётах
Спазнаў свабоду тых палётаў.
Жадаў я здзейсніць свае мары
І за штурвалам пасядзець.
Падняцца ў неба вышэй хмары,
На родны край свой паглядзець.
Бо я люблю яго з дзяцінства,
Не памяняю і не здам.
Мяжы радзімае адзінства
Я ніколі не аддам.
І навучуся лётнай справе,
У далёкі космас палячу.
Рубеж Радзімы на заставе
Даўно абараняць хачу.
Хачу,каб жыта важкі колас
Заўжды звісаў на родны дол.
Каб не змаўкаў дзіцячы голас
І мірна край квітнеў наўкол.
Бацькоўскі кут.
За вёскай -стары бор сасновы,
Смалігаўкай здаўна завуць.
Вунь дзеці з кошыкам ліповым
Гурбою за суніцамі бягуць.
Мне любы гэтыя мясціны,
Дзяцінства першы ўспамін.
Трывалы водар хвоі і маліны,
Сарочы тэлеграф навін.
Тут з ранку да вячэрняе пары
Улетку з аднагодкамі-сябрамі.
Мы пасвілі свіней у бары,
Ухованкі і ў вайну гулялі.
А там,далей травою луг квітнеў,
Вада празрыстая лазу,чарот люляла.
Струмень імклівы сонцам прамянеў,
Дзе за паваротам ад нас рэчка ўцякала.
Мы спрытна там ныралі ў ваду
Радасць,асалоду адчувалі.
Але ж дзяцінства шчасце там ужо не знайду,
Гады тыя хутка мінавалі.
Куды б ні ехаў,не магу мінуць,
Сваю Смалігаўку,бацькоўскі кут.
Усе дарогі мяне сюды вядуць,
Бо тут Радззіма,я нарадзіўся тут.
Развiтаннне з зiмой (Белоруский мотив)
Я кахаю моцна зiму,
Гэта свята для душы.
Мабыць мне Яна так шчыра,
Цеплыня пры мне жыве.
Правадзiць мне трэба зiму
Святкавальна добра мне .
Каб кахаючы прагожа ,
Было свята ёй i мне.
Гэта свята, гэта радасць
i раздолле на душы.
Будзе ўсім настрой усмешкa
На праводзiны зiмы.
*****
читать стихи полностью...Белыя рамонкі.
Куды ні глянь-адны рамонкі,
Палоскі чорнае зямлі.
Запомніў жоўтыя варонкі,
Дзе салдаты рускія ляглі.
Зусім бяззвусымі хлапцамі,
Хаця прайшоў нямалы час.
Стаяць яны перад вачамі,
Як перад боем,чакаюць нас.
Даўно заараны варонкі,
Там вырас буйны колас жыта.
І толькі белыя рамонкі,
Напомняць,што там перажыта.
Паўсюль нясконцыя рамонкі,
Ківаюць нізка галавой.
Чуцен ціхі шэпат толькі:
Спыніся,хвіліначку пастой.
Пастой і нізка пакланіся,
Ім за учынак баявы.
Яны жывымі засталіся,
Хоць не вярнуліся з вайны.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай