Падарунак.

Я адчуваю вызвалення час,
Калi нiчога больш ужо не трэба,
Калi пустое не хвалюе нас —
Было б папiць вады i зʼесцi хлеба.

Не трэба ўпрыгожванняў мiльён,
Не ў золаце i не ў брыльянтах сiла,
А грэе сэрца просты медальён,
Што ўнучка пазаўчора падарыла.

Бо жоўценькi кружочак на шнурку,
Падараваны проста без прычыны,
Гаворыць, што хоць нехта на вяку
За нiзавошта любiць цябе шчыра.
05.05.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай