Пачатак восені
Восень зляцела у лясы.
На дрэвы накінула ўборы,
Сінечу закінула ўгору
І тчэ са смугі паясы.
Прысела яна на лужку
Ды птушак склікае у вырай.
Сама ж усміхаецца шчыра,
Бо часу шчэ мае крыху.
Але ўжо нядоўга чакаць.
Вятры ўміг задзьмуюць скразныя.
Дажджы зарадзяць праліўныя.
А там – і зіму сустракаць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Пачатак восені'
Валентина Гераськова
24.09.2023 - 10:09Мне спадабаўся Ваш цудоўны, душэўны, восеньскі верш! Далейшых поспехаў, Вам!
Жанна Улахович
24.09.2023 - 10:57Дзякуй вялікі, Валянціна! Узаемна!