Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пачакай

Your page rank:

Ціха бязмежна падае плых,
Сціпла няспешна наяву снім.
Зноў хутка уцячэ ад нас міг –
На новыя рэйкі стары цягнік

Я папрашу аб адным: не адпускай.
Хай змяняюць наш травень на май,
Галоўнае, ты, малю, не змяняй.
Пачакай, ледзь яшчэ пачакай

І зноў, знічкі падаюць зноў
Падбіты нябесным стральцом
Міг праляце над дахам дамоў-
Вагоны згніюць з цягніком

Я папрашу аб адным: не адчыняй,
Няхай прапануюць і вырай і рай.
Няўзгоды, малю, ўсе стрымай.
Пачакай, ледзь яшчэ пачакай

Аднойчы ўбачым мы вечарам летнім
Як змрок амаль што і знік,
Засталася з намі не міг, а імгненне
Прабівае шлагбаўмы новы цягнік

Я папрашу аб адным: пачакай.
А калі ужо немагчыма чакаць
Я цябе папрашу, прашу сілы страмаць,
Тады аб адным, я малю, ўспамінай:
Пачакай, ледзь яшчэ пачакай…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *