Па грыбы
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Па грыбах хадзіць люблю я,
Шмат чаго ў лесе бачыў.
Падбярозавік – матулі,
Будзе вельмі мне ўдзячна.
Баравік і рыжык – дзеду,
Ён сушыць грыбочкі любіць.
І бабулі на патрэбу:
Смачны суп, напэўна, будзе.
Вось і рыжыя лісічкі,
Ах, якія прыгажуні!
Любіць іх мая сястрычка,
Атрымаю пацалунак.
Усіх парадуюць грыбочкі,
Дзякуй, лес, за асалоду,
Зведаю ўсе куточкі,
Бо люблю сваю прыроду.
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать