О, як пышна цвіце чарэшня…
***
О, як пышна цвіце чарэшня,
Хоць не сонечны красавік!
Льецца птушак зямная песня,
Ловяць грушы нясмелы блік:
Сонца хмары прабіць імкнецца
І разліць на сады святло.
А чарэшня ў акно смяецца,
Паліруе галінкай шкло.
О, як дзіўна глядзіць чарэшня:
Паміж кветак блукае чмель.
І ліецца праз сэрца песня,
І так сціпла цвіце бружмель.
26. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию