Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Няма мілей за ўсё на свеце

Няма мілей за ўсё на свеце,
Калі сонца з прывітаннем б’е ў вокны.
Пераход ад вясны да гарачага лета,
Ранішняй кавы першы глыток.

Няма мілей за ўсё на свеце,
Паставіць на карціну апошні мазок.
У дождж застацца дома пад пледам.
Убачыць першы за зіму сняжок.

Няма мілей за ўсё на свеце,
Прачнуцца пазней і нікуды не трэба.
Паставіць кропку ў сваіх мэтах.
Пачуць пах на вуліцы свежага хлеба.

Няма мілей за ўсё на свеце,
З поўнымі ідэй грудзьмі жыць.
Сядзець не ў рабочым кабінеце,
А цешыцца, захапляцца, любіць.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *