Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Новая лялька

Сёння радуецца Насця,
Ляльку новую трымае.
Вочы аж гараць ад шчасця,
Нават нас не заўважае.

Цацкі ўсе адпачываюць,
На паліцы роўна сталі.
Сёння з імі не гуляюць,
Бо прыйшла другая ляля.

-Не крыўдуйце,- кажа Насця,
-Я цяпер не маю часу,
Трэба ляльку спаць пакласці,
З ёю вельмі многа працы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *