Ноч Купалы

Your page rank:

Чуеш, птушкі ў вышыні калыханак не спявалі?
На зямлю па доўгім дні наплывае ноч Купалы.

Шэпча галасамі лес. Між дубоў, між сосен рэдкіх
Па імху туман палез, чараў таямнічы сведка.

Тоненькі русалчын спеў кружыцца у карагодзе,
Шэпт зямлі, рыпенне дрэў – скарбы з глыбіні выходзяць.

На рацэ кружаць віры, смехам ззяючы дзявочым.
Наша вогнішча гарыць пасярод купальскай ночы.

Сівавокі чарадзей лісце з дрэваў кіем трусіць.
Абдымі мяне мацней – я не тое, што баюся.

Тут, забыўшыся пра час, станем мы лясною зданню.
Нашы сны глядзяць на нас, адганяючы світанне.

Цi ідзем, ці то ляцім па імху між сосен рэдкіх,
Дзе скрозь ноч, туман і дым ззяе папараці кветка.

чэрвень’2023


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай