Нiтка роду, або лёс жанчыны

Год Беларускай жанчыны!
______________

Жыцця кругазварот iдзе няспынна,
Бяжыць наперад хвiлiна за гадзiнай.
Жанчыне на Зямлi-асобае заданне:
Даць новаму жыццю дыханне.

Прыйшла ў сям*ю, як Божжы дар,
Усмешкай радасцi свяцiўся твар.
Ты ластаўкаю ў хату прыляцела,
У калысцы “сонейка”‘ запела.

Матуля з бацькам ласкай песцяць,
Анел крылом дорогу крэслiць.
Бабуля з дзедам шлях малiтваю свЯцяць,
А гады iмклiва птушкамi ляцяць.

Хай час жыцця iдзе ўпарта –
Наперадзе другая карта.
Перад табой дарог прыволле:
Не памылiцца б у жыццевай долi.

З гадамi ты ўжо -жанчына,
А для бацькоў заўжды дзяцiна.
У поглядзе i мудрасць, i спакой,
Каханы чалавек побач з табой.

Каб род прадоўжыць у новай хаце,
Ты атрымала статус -мацi.
Твой ” вузялок ‘ у жыцця кругазвароце –
Чаканае дыханне на ўзлеце.

Сяброўка, мацi, жонка i сястрыца,
Каханая, нявестка, чараўнiца…..
Наземных талентаў крынiца,
Тваею прыгажосцю свет дзiвiцца.

Прайдуць гады- i ты бабуля,
Унукам рада -зноў матуля.
Жыцце гартае каляндар
Тут нiтка роду -вечны дар.

Каб вузел той нiколi не парваўся
I род людскi ў свеце захаваўся,
Жыцце трымае матчына любоў –
А гэта есць аснова ўсiх асноў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай