Ніколі не здрадзіць…

Your page rank:

***
Ніколі не здрадзіць
Ні жніўню, ні лесу,
Ні яблыньцы ссохлай,
Ні цёмнаму бэзу,
Ні сябру, які мне
Не здрадзіў ніколі,
Ні гнуткай бярозе,
Ні ўмоўнае волі,
Ні долі сваёй,
Што гарчыць, як рабіна,
Бо ўсё, што назваў я,
І ёсць пупавіна.
Ад сёння й да веку
Я звязаны ёю
З маёю Радзімай,
З маёю зямлёю.

08. 08. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай