Нікога ты не здзівіш словам…

Your page rank:

***
Нікога ты не здзівіш словам
І прозаю свайго жыцця
У час няправедна-суровы,
У час жахлівага біцця…

Цаны ужо не мае слова,
Жыццё не мае той цаны.
Адно ідзе біццё нанова,
І весткі сумныя з вайны…

Сядзі суцішана пад вечар,
За мір маліся на зямлі
І слухай, як скуголіць вецер,
Трашчыць і плача у галлі…

25. 10. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай