Нешта надыходзіць…
Першы пух на полі кветак –
Край пад летам – ён падлетак.
Дзьмухаўцы з вясны – вяснушкі
Пасярод братоў пухнатых стужкі.
Сарву, падзьму, і парашуту ўслед
Яны памчаць на Лупалаўскі злёт.
Зло не дрэмле – хутка дром
Дракарам ляжа над кастром!
Ужо вось нечым дзьме ў паветры…
Верыць слаба ў зла памеры
Родны кут, які так міла
Смешкі дорыць шчырай сілы.
А лёгкія маці-зямліцы цяжэй…
Усмешкі дзяцей дасягнулі вушэй,
І раптам спаўзаць пачалі да нізоў,
Бо ў часці часцей пацягнулі айцоў…
Пан сахі і касы, як цырульнік валоссе,
Калоссе Радзімы ўмела так косіць.
А пан вайны ашалела вачыма
Лапоча: “Ваюе сапраўдны мужчына!”
Прасякнуты нечым і ветрык з Бярэсця.
Пытаецца Вера: “То дожджык нарэшце?”
Адсутны татуся ўжо пяць нядзель.
Дзед моўчкі глядзіць на бацькоўскі шынель.
Айчына глядзіць на іх так вось і гэтак.
Яна маці ці бацька? Старая? Падлетак?
Без розніцы кату ў ейным пакоі:
Нешта надыходзіць… Але што такое?
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию