Ненажэрны заняпад
Ты ж мяне падманула, у яму звяла,
Ты шалёная шлёндра, жыццё, без цяпла!
Рамантызм наш патухнуў, смеючыся ў лоб:
Папяровай ён кіпай расплюшчаны, клоп.
Я дышу толькі творчасцю, пахам чабору,
Завяршаецца дзень – сачыняю знапору.
Рэалізм, авангард арытмічна пражыў,
А цяпер ў галаве дэкадэнцкі рэжым.
У ва ўпадніцтва падаю, корань пускаю,
А раскаянне змерзла на сэрцы ў Кая!
Я бы мог пакарыць ужо цэлы сусвет,
І кароне зайздросціў Ісус бы і Сэт!
Прамяняў мёд жыцця на кіліх медавухі –
Спакушаю цярпенне з касою старухі!
Часавая пятля зачыніла засоў,
Прыдушыла, вось толькі на колькі часоў?
Быў падлеткам упэўнены – сеціва вораг,
І пажаднасць, накрыўшая нас нібы морак.
А цяпер то найменшы заган, што загнаў
Ненажэрную душу маю ў загон!
У загоне сяджу, як свіння, Банапартам,
На жывёльнай на ферме я тлею ўпарта.
У кармушцы маёй пахаваюць мяне ж,
Бо працягваю траціць здароўе без меж.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию