Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

НЕ ЗАБЫЦЬ.

Your page rank:

Бяжыць, варкоча Лямнічанка
Паміж кустоў,балот.
Адсюль дзесь ліхаманка,
Дзе высіцца чарот.
Далей-кусты маліны,
Ягадка вісіць.
Хвалююць успаміны,
Тых сцежак не забыць.
Па іх я басанож
У свой ларок вясковы
Здаваць пакункі нёс
З сухой карой лазовай.
Купляў на мядзякі
Бохан духмянага хлеба.
З жытнёвай мукі
У ім была патрэба.
Тады імчаў да хаты
Шчаслівымі нагамі.
Дзе стол быў небагаты,
Дзе печ грэла начамі.
І зараз тут рачулка
Бярэ на паварот.
Ды галасоў не чутна,
Толькі шуміць чарот.
Ніхто кары лазовай,
Маліны не нясе.
Закрыт ларок вясковы,
Пустэча ў сяле.

Добавить комментарий для Богданов Николай Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *