Не такая…

Змяняйся так, як хочацца табе,
Галоўнае, у найлепшым каб напрамку,
У псіхалагічнай жорсткай барацьбе
Нам важна ў сваіх застацца рамках.

Насцеражыся, калі скажа муж,
Што боршч твой не такі альбо катлета,
Што яблык ты не насушыла, груш,
Ці сустракаеш ты яго не ветла.

Бо потым скажа: «Сонцам стань маім!»
А станеш, скажа: «Не люблю я спёку».
Ты любіш вершы — скажа: «Архаізм,
Усе “вершыкі” твае, яны далёка”».

А вось калі б я вырасціла бульбу,
Ці тоўстае на зіму парася,
Ці індыкоў, што сэрцу яго любы,
Ці на худы канец хаця б гуся!

Ці развяла плантацыю лаванды,
Ці боршч яму з мішленаўскаю зоркай
Паставіла на стол! Няма тут праўды!
Усе гэтыя размовы з ноткай горкай!

А боршч, скажу, здаецца часам мне,
Ён сам зварыў бы для другой жанчыны!
І кофе у пасцель, нібы ў сне,
Падаў для любай сэрцу палавіны.

Калі б! Абрыдла гэтае калі б!
Мне дарам не патрэбныя гароды,
Нібыта трыццаць срэбранікаў тых,
За здраду мары то «ўзнагарода».

Зямлю сагрэюць веснавыя промні,
Змяню я на сукенку паліто.
Калі сябе пазнала, то ўспомні:
Жанчыну любяць проста! Ні за што!
10.02.2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай