Не табе, сівы паночак

Your page rank:

Не табе, сівы паночак,
Есці з намі кашу
І з вячорак, бы дружочак,
Весці нашу Машу!

Ты схавай кашэль мадняцкі,
Грашатой набіты.
Не гуляем мы тут ў цацкі:
Як заробіш – будзеш біты!

Не вярзі лухты пра справы,
У якіх не кеміш.
На цябе знайсці ўправу
Зможам, як не ўцяміш:

Не табе, сівы паночак,
Есці з намі кашу
І з вячорак, бы дружочак,
Весці нашу Машу.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай