Неўтульнасць

Чаму ты маўчыш?
Быццам бы язык праглынула.
Чаму ты не спіш?
Быццам бы кавы выпіла.

Ты доўга, доўга маўчыш,
што становіцца мне не ўтульна
у цішыні, якая тут,
засталася навекі.

Чаму ты маўчыш?
Быццам бы майго нумара забылася.
Чаму ты не спіш?
Быццам бы чагосьці чакаеш.

Яшчэ раз я паўтару
што хачу пабачыцца зноў.
І ізноў я перайду
з гэтай тэмы на іншую.

Чаму ты маўчыш?
Быццам бы я над душой.
Чаму ты не спіш?
Быццам бы каго-то страціла.

Чаму ж не можам мы жыць,
мірна, без слёз і крыві?
Чаму ж таленавітыя людзі,
абавязаны жыць у цішыні?

Чаму ты маўчыш?
Быццам бы ты знічка.
Чаму ты не спіш?
Быццам бы забылася пра яго.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай