Наватар
– Ты не стой, як слуп той, дружа..
Не глядзі, што ў полі сцюжа.
З клуні серп бяры ў рукі,
Рэж быльнёг, складай у пу́кі.
Потым к бурту будзем пхаць,
З хмызняком сіласаваць. –
Так калгасны брыгадзір,
Хлопцаў бравых камандзір,
Іх у бой павёў усіх цалкам
Сізым зімнім сонным ранкам.
Прачытаў ён у інтэрнэце
На такой вось на дыеце
У хуткі рост ідуць надоі:
Літр было, а стане трое!
Завіхаліся малойцы,
Гэта вам не спаць на койцы
І не ў носе калупаць –
Дбайна ў полі працаваць.
Бурт узнімаецца над дахам,
Ферму ўсю пужае гмахам..
Насцярожылісь каровы,
Круцяць носам, хмураць бровы,
Ім псуе ўвесь настрой
Той агідны сухастой.
Тыдзень доўжыцца пакута..
У рагуль з-за баламута
Ў рацыёне сталась змена –
Там хмызняк заместа сена.
У журбе й малакавоз,
Бо не спраўдзіўся прагноз.
І ў надоях усё нядобра:
Літр было, а стала кропля.
Ды пасля цяжкіх разваг
Ахапіў раптоўны страх:
Як праведае начальства,
Будзе ўсім за гаспадарства..
Жвава ўсё назад вярнулі –
Бегма, віхрам, нібы кулі.
І мукі як тазік місу,
Сена мяккага пад пысу
Тым кароўкам падкладаюць,
Смачна есці ім жадаюць.
І з вядром бяжыць як шпарка,
Шчасцем свеціцца даярка.
Ды не тужыць брыгадзір,
У яго задумак вір.
Ён калгас каб развіваць
Будзе рабатызаваць.
Інтэрнэт дае параду,
Вучыць, як зрабіць прыладу,
Каб злачынствы супыніць,
З злодзея ахвоту збіць.
Вартаўнік – стары дзядок,
Крок павольны, кепскі зрок.
Старажуе на складах,
Крадзеж творыцца там – жах!
Што ні ноч, то мінус мех
І ў плоце шмат прарэх.
– Досыць баляваць, зладзюга,
Твой хрыбет спазнае пуга!
Выдадзены ўжо дзядулі
З клёну доўгія хадулі
Ды бізун стальны ў прыкуску..
Не дадзім злачынцам спуску!
Эх ты, дзядзька брыгадзір,
Гаспадаркі ўсёй буксір.
Цягу маеш да прагрэсу
Ў галаве жа ні бельмесу.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Наватар'
Валентина Гераськова
20.03.2024 - 17:22Интересное произведение, подкупает искренностью, задором, написано с юмором! Мне очень понравилось!
Анатолій Рахманковіч
20.03.2024 - 17:43Спасибо! Рад, что вам понравилось!