Навальніца

Лета, спякота, блакітнае неба,
Не зварухнецца, нават, лісця цень.
Хутка, над гаем, цягнуцца хмары,
Цемру сплятаюць у сонечны дзень.
Гром разнясецца рэхам заўзята,
Далеч заціхне, гоман спыніць.
Вецер, разбуджаны, ўскочыць вар’ ятам.
Пыл панясе, аж ваколле дрыжыць.
Вогнішчам блісне, трызубцам заўецца,
Маланкі- царыцы на бале разгул.
Зноў барабанам гром адгукнецца.
Балем кіруе нябёсны Пярун.
Пагрозліва, лютасна ідзе навальніца,
Дождж з абурэннем водамі б’е.
Вецер штурхае пад дахам байніцы.
Маланка з грымотамі жах надае.
Пакорліва, сціпла ваколле згадзіцца,
Прымае пагрозу і смутак з нябёс.
Зялёная далеч згодна схіліцца.
Свежасцю пэўнай, празрыстасцю слёз.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай