Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Навальніца
Оцените стихотворение:

Your page rank:

За шырокім полем, за зялёным лесам
Бліснула маланка і шчасце панесла.
Панесла спакой і каханне, і мір,
Сцягнула ў хмары трывогу і дым.

Там попел, пажары, сумненне і страх,
Жыццё зруйнавана і боль у вачах.
Схаваліся птушкі і зоры ў тым лесе,
Пануюць там хмары, нагнаў іх злы вецер.

Чырвоным агнём ахапіла зямлю,
І жудасны попел пакрые раллю.
Не з’явяцца кветкі, не вырасце збожжа,
Апусцяцца рукі бездапаможна.

Але выйдзе сонца, міне навальніца,
Разыйдуцца хмары, праб’ецца крыніца
Праз попел і камні, што вецер нанёс,
Але не асушыць ніхто людскіх слёз.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.