Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Наш агарод

Your page rank:

Сеем з мамаю на градцы
У роўныя радочкі
Моркву, рэдзьку – многа працы –
Нават агурочкі!

З гэтых кропачак маленькіх
Парастачкі пойдуць.
Падрыхлю яшчэ зямельку,
Хутчэй шлях свой знойдуць.

Як узыйдуць, мы праполем,
Пустазелле знішчым.
Няхай будзе ім раздолле,
Мацнее карнявішча.

Летам сонейка прыгрэе,
Вырастуць расліны,
Кожны дзень яны дужэюць,
Палію сцябліны.

Як люблю я месяц ліпень!
Пабягу на градку,
Моркву – корань сакавіты –
Спрабую спачатку.

Хоць маленькая яшчэ,
Але ж як салодка!
Сам садзіў, дык смак ярчэй
Магазіннай морквы.

Рассмакую і гарох,
I цыбулю вырву.
Вось які ў нас агарод!
Паспрабуй, як прыйдзеш!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *