Нарцыс у дурмане

Ты пішаш вершы? Трук прыгожы.
Пэўна, маеш з друку грошы.
Божа, не? А ты такі… з душой!
Шчыры, сціплы, мудры – не піжон.

А вока – музей з таямніцай пад шклом.
Пад вокам цяжар навісае мяшком.
Гісторыю і веліч быццам зранку
Тваю схаваў хрусталь ў зрэнку.

Прыадчынім дзверы гэтых скарбніц,
Каб убачыць (першы позірк маніць):
У глыбіні, куды музей вядзе –
Банальная глыбейшая з тваіх ідэй!

Тонучы ў паноптыкуме хтоні псіхапата,
Стану монстрам ці ягоным экспанатам.
Ты пачвара, начапіўшая мільёны акуляр
І схаваўшая іголкі ў пісьменніцкі футляр.

А шкляны погляд твой асколкам
Праўды вочы коле колка:
Часта ў шкле блішчыць гарэлка,
Што фіялку ператворыць у афэлка!

А з букета азбукі падорыш мне півоню –
Не Вярбой вяршуеш – як Букоўскі – Крапівою.
Нарцыс у дурмане! Які паэт – такі і квет!
А верш – то спіс сімптомаў і прыкмет.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай