Напярэдадні вясны

Зімка збірае ў санкі валізкі,
Хутка адчаліць яе карабель,
Складае у торбу карціны, малюнкі,
Белыя фарбы, мальберт, акварэль.

Дзякуй, зіма, за свята ўрачыстасць,
Дзякуй, за жвавы, траскучы мароз,
За снежнага руха пухнатаю лёгкасць,
За шэраня футра, на шапках бяроз.

Яскравае сонейка промнем вітае,
Вясновай карэты чаканы прыход,
Хутка ўжо снег навокал растае,
Лёд на рацэ пачынае свой ход.

Далеч заз’зяе бэзавай стужкай,
Свежасцю дыхае вольны абшар.
Дробныя птушкі харчуюцць ў калюжах.
Раніцай імжа адпаўзае у яр.

Удзячнасць напоўніць лагоднае сэрца.
Бывай чысціня сыйшоўшай зімы.
Праменьчыкам сонца патрэба сагрэцца,
Напярэдадні з’явы блізкай вясны.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай