Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Напісана лёсам

Your page rank:

Хтосьці намі кіруе,
Да мэты вядзе,
Часам быццам жартуе,
Перашкоды кладзе.

Мы з праблемамі б’емся,
Шукаем парады,
Да парадку імкнемся
І пэўнага ладу.

Жыццё так перакруціць,
Сябе не пазнаеш,
І з дарогі саступіш,
І выйсця шукаеш.

Што напісана лёсам,
Не зменіш давеку,
І плануюць нябёсы,
Як пражыць чалавеку.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *