Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Надзея памірае апошняй
Павінен памятаць ты
Калі Бог свеціць зоркай нябёснай
Значыць Надзея жыве

Жыве ў маім сэрцы вялізным
І будзе шчэ доўга ў ім жыць
І разам з крывёй маёй быстраю
Па ўсім маім целе бяжыць

Надзея як сродак ад болю
Ад голаду і мітусні
Яна ўсіх мацней пабуджае
Нас толькі наперад ісці

Ніколі не згіне надзея
У цемры бетонных дамоў
Бо ведаюць людзі, Надзея
Нясе ім свет і любоў

Любоў да бацькоў і Айчыны
Да паху жытнёвых палёў
Да гарнай прыгожай дзяўчыны
Што бачыў у адным з сваіх сноў

Памірае Надзея апошняй
Памятай гэты закон
Чалавек тады толькі моцны
Калі верыць што ўсё зможа ён.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *