Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Над мясцінай

Your page rank:

Вечарэў звычайны дзень,
Неба колеры змяняла,
На двары насоўваўся цень,
Ноч у люльку ўсіх збірала.

Апошні сонечны прамень,
Схаваўся за высокаю ялінай,
Нібыта ружовым рукавом,
Ахінуў наваколле над мясцінай.

Кроны дрэваў нерухома,
Сачылі за кімсьці ў даль агляд,
Здаецца ім было цікава,
Праваджаць кагосьці ў добры шлях.

Цішыня была таемнай,
Вольны вецер не песціўся зусім,
Быццам гэтай ноччу шэрай,
Стаміўся між засынаючых раслін.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *