Над Гуйкаю спяваюць салаўі…
Над Гуйкаю спяваюць салаўі…
Халодная вясна не перашкода.
То мы незадаволены пагодай,
А ім утульна ноччу ў галлі.
Ільецца ў спальню песня праз акно,
Малодзіць сэрца, раскрывае душу.
Пра сон забыць да раніцы я мушу,
У думках зноў зʼяўляецца адно:
Што шчасце ў кароценькіх імгненнях,
Калі паміж штодзённай таўкатні
Ты не зважаеш, як праходзяць дні,
Ды раптам учуеш гэтае стварэнне
І зразумееш — проста ўсё. Уяві,
Жывеш, як салавей заве каханку.
І я не сплю. Я слухаю. Да ранку
Над Гуйкаю спяваюць салаўі…
14.05.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Над Гуйкаю спяваюць салаўі…'
Татьяна Короленко
14.05.2025 - 18:32https://www.youtube.com/shorts/1NM_-MoU-0Q
Можна паслухаць.
Татьяна Богданович
18.05.2025 - 22:07Цудоўна!
Татьяна Короленко
19.05.2025 - 18:25Дзякую!
Oleg Sovothy
21.11.2025 - 19:45