Начны хор
Хто так дзіўна пяе між балоцістых вод?..
“Я ня знаю, ня знаю..” — адказваў чарот.
Хто ў той багне жадае знайсьці ідэал?..
“Падыдзі ды спазнай..” — мне трысьнёг адказаў.
Крок у твань таямнічую. Зноўку. Яшчэ.
Ветах сумна маўчыць — толькі песьня цячэ..
Недзе зьзяе лілеяў нясьмелых фарфор..
І вядзе там жа песьню сваю дзіўны хор:
Гэта жабы з абрыдлае твані ўзышлі
Паглядзець, як у люстрах блішчаць крышталі,
Пра красу іх сьпяваць і між восеньскіх вод
Нібы ў гонар лілеяў вадзіць карагод.
Покі сьціпла маўчыць зачарованы ветах,
Услаўляюць яны хараство зор і кветак.
Чэрвень 2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию